У верасні 2018 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, самапазнанне.

Школе практически генеалогии объявляет новый набор

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.

Дадзеная вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых людзей, якія могуць прымяніць адшуканую інфармацыю ў мэтах належнага выхавання падрастаючага пакалення.

Тэрміны правядзення заняткаў – суботнія дні, два разы на месяц (16 заняткаў, з 8 верасня 2018 г. па красавік 2019 г.).

Час правядзення – 11.30-13.30 (першае паўгоддзе).

Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 верасня 2018 г. У выпадку спазнення крайняя дата – 6 кастрычніка 2018 г.

Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ.

Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла (Сярдзюка), настаяцеля прыхода ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі аб сабе:

1)    Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.
2)    Дата і месца нараджэння.
3)    Род заняткаў.
4)    Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
5)    Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.

Заявы ў рукапісным або пячатным варыянце прадстаўляць асабіста ў рукі альбо на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).

Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў для паступаючых на першы год навучання (першае паўгоддзе):

  1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (8 верасня 2018).
  2. Першыя крокі генеалагічнага пошука: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (22 верасня 2018).
  3. Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (6 кастрычніка 2018).
  4. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (20 кастрычніка 2018).
  5. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (3 лістапада 2018).
  6. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў (17 лістапада 2018).
  7. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах (1 снежня 2018).
  8. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (15 снежня 2018).

radawod.by