Так-так, птушкі года сустракаюцца і сярод людзей!
У АПБ шмат сябраў з птушынымі прозвішчамі: тут табе і Салаўі, і Кулікі, і Сакаловы. Сёлета мы абвесцілі акцыю – усім, хто мае прозвішчы, утвораныя ад назвы птушкі года – шчыгела, могуць атрымаць сяброўства ў арганізацыі бясплатна.
І вось да нас далучылася Вольга Шчаглова са сваёй сям’ёй. Радыя вітаць нашых новых сябраў!
Вольга даведалася пра АПБ праз птушыныя мерапрыемствы, якія мы праводзілі ў храме Мікалая Японскага, дзе яе муж служыць святаром. Менавіта ад яго ёй дасталося такое птушынае прозвішча.
Яна расказала, што спачатку да АПБ далучылася яе маці, а цяпер і яны ўсёй сям’ёй вырашылі стаць сябрамі арганізацыі.
Нагадваем, што стаць сябрам АПБ вельмі лёгка: трэба толькі запоўніць анкету і заплаціць невялікі ўнёсак. А тым, у каго прозвішча паходзіць ад слова “шчыгел”, нават і ўнёску плаціць не трэба!
Так ты станеш голасам дзікай прыроды: чым больш у нашай арганізацыі будзе сябраў, тым большую вагу яна будзе мець, а значыць, і большыя шанцы захаваць біяразнастайнасць экасістэмаў.
А яшчэ табе будзе прыходзіць сяброўская рассылка з тэматычным бюлетэнем і яркім часопісам “Птушкі і мы”.
Далучайся да нас і раскажы пра гэтую магчымасць сваім сябрам!
ptushki.org