4 мая 2014 года, у Дзень памяці жанчын-міраносіц, які можна ўмоўна назваць праваслаўным міжнародным жаночым днём, адбыўся выпускны занятак першай у Беларусі Школы практычнай генеалогіі.

Навучэнцы, адзначаныя добрасумленным выкананнем навучальнай праграмы школы, былі ўзнагароджаны пачэснымі граматамі. Усяго граматы атрымалі 18 чалавек, пераважна жанчыны, што надало дню памяці Марыі Магдалены, Марыі Клеопавай, Саламііі, Іаанны, Марфы і Марыі, Сусанны і іншых верных Хрысту жанчын, асаблівую знакавасць.

Успамінаючы першыя заняткі Школы і параўноўваючы з апошнімі нельга не заўважыць адну няспынную тэндэнцыю – сакральнае і трывалае пачуццё адданасці і служэння найбольш грунтоўна змяшчаюць менавіта жаночыя сэрцы. Мужчыны пакінулі Хрыста ў Гефсіманскім садзе, жанчыны накіраваліся за Хрыстом на Галгофу.

У гэты дзень нашы жанчыны-міраносіцы былі павіньшаваныя з двума вялікімі святамі – вернасці Богу ў хрысціянскім служэнні сваім родным і вернасці Памяці спачылых продкаў, хто разам з намі адвеку фарміруе Царкву – Цела Хрыстова.

Акрамя выдачы ганаровых узнагарод на заключным занятку адбылося цікавае выступленне гісторыка і археолага Леаніда Уладзіміравіча Калядзінскага, выкладчыка БДПУ імя Максіма Танка, які меў выступ на тэму: “Гісторыя вёскі Сухарава і Сухараўскіх могілак”. Выступленню спадарожнічаў прагляд фотаздымкаў і планаў старажытнага сухараўскага некропаля. Апошняя для гэтага навучальнага году сустрэча завяршылася святочным застоллем, на якім, згодна з традыцыяй дадзенага свята, дамінавалі стравы з кураціны. На ўрачыстасці спяваліся хрысціянскія песні, а таксама гімн прыхода Мікалая Японскага.

Усяго напрацягу года з 8 верасня 2013 па 4 мая 2014 адбылося 16 заняткаў з ліку запланаваных 17-ці. Першая палова курса прысвячалася: 1) духоўным падставам генеалогіі; 2) методыцы і тэарэтычным пытанням генеалагічнага пошука; 3) асаблівасцям збору ўспамінаў, апісання могілак, працы над матэрыяламі прыватных і дзяржаўных архіваў; 4) генеалагічнай працы з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта; 5) правілам і прыёмам у афармленні генеалагічнай інфармацыі; 6) бібліяграфіі генеалогіі Беларусі. Другая палова курса была акцэнтавана на разгляд гісторыі і высвятленне асаблівасцяў распрацоўкі радаводаў прадстаўнікоў саслоўяў шляхты, мяшчанства, духавенства і сялянства. Практычныя заняткі суправаджаліся выступленнямі слынных спецыялістаў і даследчыкаў гісторыі Фёдара Чарняўскага, Васіля Юршы, Аляксандра Доўнара, Зміцера Дразда, Дзяніса Лісейчыкава, Гардзея Шчаглова, Леаніда Калядзінскага.

Нельга не захапляцца цярплівасцю і дысцыплінаванасцю, асаблівай вернасцю некаторых нашых слухачак, якія дабіраліся на заняткі з далёкіх мясцін, напрыклад, з вёскі Стары Пруд Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці і горада Орша Віцебскай вобласці.

На працягу летніх месяцаў адбудзецца набор у новую групу жадаючых дакрануцца да гісторыі роднага краю і распачаць годную справу даследавання ўласнага радаводу. Заяўкі на ўдзел у праекце, які будзе дапоўнены новымі цікавымі лекцыямі і тэмамі, магчыма падаваць да 1 верасня на адрас электроннай пошты кіраўніка ШПГ Урублеўскага Вадзіма Валер’евіча: slepovron@mail.ru. Тэлефон для сувязі: +375293998733 (vel).

 

Вадзім Урублеўскі

 

Вадзім Урублеўскі
Вадзім Урублеўскі

Леанід Калядзінскі
Леанід Калядзінскі

Галіна Сямёнава і Таццяна Каранеўская
Галіна Сямёнава і Таццяна Каранеўская

Вадзім Урублеўскі і Таццяна Жыхар
Вадзім Урублеўскі і Таццяна Жыхар

Галіна Сямёнава і Вадзім Урублеўскі
Галіна Сямёнава і Вадзім Урублеўскі

Людміла Цэд і Вадзім Урублеўскі
Людміла Цэд і Вадзім Урублеўскі

Наталля Шаблоўская
Наталля Шаблоўская

Жанчыны-міраносіцы
Жанчыны-міраносіцы

Грамата Людмілы Цэд
Грамата Людмілы Цэд

Людміла Цэд і Вадзім Урублеўскі
Людміла Цэд і Вадзім Урублеўскі

Першы выпуск ШПГ-1
Першы выпуск ШПГ-1

Першы выпуск ШПГ-2
Першы выпуск ШПГ-2

Першы выпуск ШПГ-3
Першы выпуск ШПГ-3