Сябры, запрашаем вас 17 студзеня а 14-й гадзіне на канцэрт хору храма Святога Мікалая Японскага, рэгент Мікіта Булахаў, дзе вы пачуеце беларускую, рускую духоўную музыку, а таксама чароўныя калядкі (у рамках выставы Byzantium вядомага беларускага мастака Мікалая Кузьміча).

Хор храма ўтварыўся ў 2011 годзе, гэта супала з пачаткам працы прыхода. У 2012 г. быў пабудаваны драўляны храм, у якім сталі рэгулярна праводзіцца богаслужэнні, уключаючы будныя дні. Рэгентам будзённага хору стаў Мікіта Булахаў. З 2015 г. хор пачынае жыць не толькі богаслужэбнай, але і канцэртна-асветніцкай дзейнасцю. Удзельнічае ў штогадовых праектах, якія арганізуе Прыход Свяціцеля Мікалая Японскага: “Траецкi фэст”, “Шчадрэц на раёне”, “Восеньскi фэст”. Выступае на “Велікапосных канцэртах”, агульнагарадскіх канцэртах, форумах і адкрыццях выстаў. У 2020 г. хор прымае ўдзел у фестывалі духоўных песнапенняў “Каложскі Благавест” у Гродне, а таксама “Дзяржаўны спеў” у Мінску.

Вход по билету в музей (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь) 8 р. Детям и пенсионерам 50%.