Занятак для навучэнцаў Школы практычнай генеалогіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праводзіцца ў трэці раз, аднак толькі ў гэтым годзе для працы з прадстаўнікамі праекта была задзейнічана цяжкая артылерыя архіва – намеснік дырэктара па навуковай працы Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў і загадчык сектара аддзела інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў.

Выступ Д.В. Лісейчыкава
Выступ Д.В. Лісейчыкава

Першы распавёў пра складанне сістэмы дакументазахавання на нашых землях і агульныя адметнасці НГАБ. Выступ другога тычыўся гісторыі НГАБ з моманту заснавання ў 1938 годзе да нашага часу. Былі закранутыя асобныя цікавыя эпізоды з гісторыі генеалагічных пошукаў у НГАБ і за яго межамі.

Выступ У.М. Дзянісава
Выступ У.М. Дзянісава

Кіраўнік Школы практычнай генеалогіі і навуковы супрацоўнік НГАБ Вадзім Валер’евіч Урублеўскі распавёў пра аддзелы НГАБ, прадэманстраваў у фармаце прэзентацыі выявы асобных цікавых генеалагічных дакументаў, што былі выяўлены ў фондах архіва, а таксама даў магчымасць азнаёміцца з арыгіналамі метрычных кніг, спавядальных і кліравых ведамасцяў, матэрыяламі адмены прыгоннага права, дакументамі ДДС і аб перасяленнях у Сібір, перапісам 1916 г., судовымі справамі.

Вадзім Урублеўскі са слухачамі ШПГ
Вадзім Урублеўскі са слухачамі ШПГ

radawod.by