кошт 10 р. папярэдне, 15 р. у дзень экскурсіі
запіс у групу: +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр

Праваслаўная царква, уладная і заможная, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала — і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары — падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць — пераходзіла ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы — зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб'екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі — вузкая цярністая сцежка — ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца... Іх лікі сёння — на царкоўных абразах, іх імёны — шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваныя царквой у наш час. Падчас гэтай аўтарскай экскурсіі мы пройдземся па мінскіх слядах святароў і царкоўных дзеячоў з трагічным лёсам, але пачнем ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў… Акрамя таго, мы пазнаёмімся з царкоўным жыццём Мінска пач. ХХ ст., тагачаснымі царкоўнымі ўстановамі, саборамі, манастырамі, цэрквамі, многія з якіх былі знішчаны гэтак жа, як іх служкі…

бліжэйшыя экскурсіі “Менскага велашпацыра”:

30.06, 14-30 Минск новомучеников: православная церковь в 1920-50-х гг. (пеш)
07.07, 16-00 Мінск Лі Харві Освальда: велаэкскурсія-сочка (ПРЭМ’ЕРА)
07.07, 20-00 Таямніцы Лошыцкага парка: велаэкскурсія з пахам ліпаў
12.07, 19-00 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия
17.07, 18-30 Мінск яўрэйскі: велаэкскурсія з пэйсамі
28.07, 14-00 Мінск новапакутнікаў: праваслаўная царква ў 1920-50-х гг. (пеш)

ІП Абрамчук Р., УНП 192201977