12 траўня 2018 адбыўся апошні ў бягучым сезоне занятак Школы практычнай генеалогіі. Ужо трэці раз запар сезон завершыўся лекцыяй на тэму “Арганізацыя ўнутрысямейных навучальных заняткаў па генеалогіі для дзяцей школьнага ўзросту”, прадстаўленай сужэнцамі Уладзімірам Ігаравічам і Таццянай Антонаўнай Аркадзьевымі.

Выпускны V сезона Школы практычнай генеалогіі

Ключавымі этапамі працы над радаводамі з дзецьмі і падлеткамі з’яўляюцца наступныя (ад найбольш простых да складаных):

1)    Стварэнне простых радаводных схем на тры-чатыры пакаленні;

2)    Вывучэнне з дзецьмі сямейных фотаальбомаў;

3)    Наведванне старэйшых блізкіх родзічаў;

4)    Сістэматызацыя матэрыялаў па асобных паліцах;

5)    Наведванне гарадскіх і вясковых могілак – месцаў пахавання родзічаў;

6)    Наведванне вайсковых могілак і растрэльных месцаў;

7)    Наведванне культавых устаноў рэгіёна паходжання продкаў;

8)    Наведванне населенных пунктаў, дзе пражывалі продкі;

9)    Праца з архіўнымі дзяржаўнымі установамі;

10)    Напісанне гістарычных эссэ па розных напрамках родавай гісторыі;

11)    Арганізацыя выстаў сямейных дакументаў з абавязковай кнігай водгукаў;

12)    Папулярызацыя дзейнасці ў газетных артыкулах, на радыё і тэлебачанні;

13)    Вывучэнне картаграфічных матэрыялаў з лакалізацыяй населенных пунктаў са свайго радаводу;

14)    Праца з генеалагічнымі праграмамі, сацыяльнымі сеткамі і базамі дадзеных;

15)    Распрацоўка “радаслоўнай кнігі для нашчадкаў”.

16)    Стварэнне відэаролікаў.

Напрыканцы адбылося ўрачыстае ўручэнне памятных календарыкаў і грамат аб сканчэнні курса Школы практычнай генеалогіі і братняе чаепіцце.

Выпускны V сезона Школы практычнай генеалогіі

Выпускны V сезона Школы практычнай генеалогіі